Першыя сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуць працаваць ў Мінску 19 верасня

18 августа 2015

Гандлёвыя пункты з’явяцца ва ўсіх раёнах сталіцы. Галоўная пляцоўка размесціцца ля спарткомплексу “Чыжоўка-Арэна”. У кірмашах прымуць удзел гаспадаркі, фермеры і рыбгасы з розных рэгіёнаў краіны. Зялёнае святло сезону кірмашоў дадуць прадпрыемствы Магілёўшчыны. Купіць садавіну, гародніну, мёд, рыбу, а таксама нехарчовыя тавары жыхары сталіцы змогуць кожныя выхадныя. Працаваць кірмашы будуць да 1 лістапада.

Дарэчы, летась мінчане купілі амаль 10 тон агародніны, больш за 100 тон малочнай прадукцыі, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.