Першыя паўправадніковыя мініяцюрныя лазеры або лазерныя міні-чыпы стварылі беларускія і расійскія навукоўцы

6 апреля 2015

Акрамя таго, толькі за апошнія 5 гадоў - менавіта столькі выконваецца саюзная навукова-тэхнічная праграма "Прамень" - нашы навукоўцы разам з расійскімі калегамі вынайшлі цэлую лінейку новых лазераў і нават удасканалілі старыя мадэлі.

Пра выгадную навуковую кааперацыю - Улада Карніцкая. Ён можа працаваць без перапынку больш за 10 тысяч гадзін. Пры гэтым зусім самастойна - без удзелу спецыяліста і сістэм ахаладжэння. Прыкладна столькі ж спатрэбілася навукоўцам, каб стварыць такі лазер. Акрамя яго толькі за апошнія амаль 5 гадоў тут, у Інстытуце фізікі, вынайшлі цэлую серыю новых лазераў. І ўсё гэта ў кааперацыі з расійскімі калегамі.

Максім Багдановіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі лазернай тэхнікі і тэхналогій ДНУ "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава": "Расійскія калегі робяць нейкія часткі, паўправадніковыя выпраменьвальнікі, якія мы выкарыстоўваем тут унутры, потым ствараем прыборы".

А ўжо беларускія навукоўцы адказваюць за даследаванні і зборку. З дапамогай вось такой устаноўкі навукоўцы тут і даследуюць спецыяльныя структуры. Менавіта на іх аснове пазней ствараюцца лазеры. Прыбор такі ў Беларусі адзіны. Прычым сканструявалі яго спецыяльна для рэалізацыі саюзнай праграмы.

"Прамень" - менавіта такая паэтычная і сапраўды беларуская назва ў саюзнай праграмы, якую акрамя Мінска рэалізоўвае і Санкт-Пецярбург. Яшчэ 5 гадоў таму беларускія і расійскія навукоўцы паставілі перад сабою задачу - выйсці з канкурэнтаздольнымі лазерамі на сусветны рынак. Бо такіх вытворцаў у іншых краінах лічаныя адзінкі, а попыт ужо перавышае прапановы.

Аляксей Вайніковіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі і тэхнікі паўправаднікоў ДНІ "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава": "Прымяненняў іх шмат. Па-першае, паўправадніковыя лазеры мініяцюрныя, іх можна ў любыя мабільныя прылады ўкараніць. Ну, напрыклад, для пашырэння светлавой прасторы лазерных праектараў".

Сёння сапраўды беларуска-расійскія лазеры карыстаюцца попытам. Кошт некаторых - амаль удвая меншы, чым замежныя аналагі. А па якасці, гавораць спецыялісты, у некалькі разоў лепшыя.

Віталь Плаўскі, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы ДНІ "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава": "Сёлета заключаны замежныя кантракты на пастаўку лазернай тэхнікі на суму некалькі сотняў тысяч долараў. Гэта толькі першыя вынікі. Такія лазеры пастаўлены ў Расію, Германію, ЗША, Францыю".

Ва ўсіх краінах свету змогуць неўзабаве скарыстацца і яшчэ адным відам беларуска-расійскага лазера - зусім новым, аналагаў якому і зусім не існуе. Так званыя паўправадніковыя мініяцюрныя лазеры тут, у Інстытуце фізікі, ужо стварылі. У планах у навукоўцаў тут жа, у Інстытуце фізікі, вырабляць іх у прамысловых маштабах.