Першыя ластаўкі і буслы вярнуліся ў Беларусь

1 апреля 2020
Іх заўважылі ўдзЕльнікі праекта "Жывая вясна". Гэта міжнародная акцыя па назіранні за пералётнымі відамі птушак. Дарэчы, наша краіна лідзіруе па колькасці сустрэч з крылатымі прадвеснікамі вясны. Беларусы  на спецыяльнай анлайн-карце праекта пакінулі больш за тры сотні паведамленняў. Таксама за птушкамі назіраюць у розных краінах Афрыкі і Еўропы. Таксама ў Беларусі заўважылі зязюль і вясновых ластавак. Але сустрэчы з гэтымі крылатымі  пакуль рэдкасць. Вяртацца на радзіму ўсе пералётныя птушкі будуць дзесьці да мая.