Першыя кантэйнеры для збору тэтрапакаў з’явяцца ў сталіцы ўжо ў наступным месяцы

18 августа 2015

Кардонныя ўпакоўкі з-пад малака, соку і іншых прадуктаў будуць збірацца па ўсім горадзе і адпраўляцца на перапрацоўку ў Расію. Каштоўныя кампаненты тэтрапакаў - папера, алюміній і пластык. Менавіта з іх і будуць рабіць новыя рэчы. Напрыклад, з дзвюх кардонных упаковак з-пад малака можна зрабіць тры шарыкавыя ручкі.

Нагадаем, што з пачатку гэтага года на вуліцах Мінска ўсталяваны кантэйнеры для збору паперы і старых кніг. Усяго за 7 месяцаў жыхары сталіцы здалі сто з паловай тон макулатуры і папоўнілі бібліятэкі сацыяльных устаноў амаль на пяць тысяч кніг.