Першыя хакейныя балельшчыкі засяліліся сёння ў інтэрнаты студэнцкай вёскі

7 мая 2014
Цалкам новыя карпусы студгарадка прымуць у перыяд чэмпіянату свету 10 тысяч замежных гасцей. Сёння чакаецца амаль 30 чалавек. У асноўным гэта балельшчыкі з Расіі, але ёсць і турысты і далёкага замежжа, нават Камеруна.


Заўтра інтэрнаты па вуліцы Дзяржынскага сустрэнуць яшчэ больш гасцей - 800 чалавек атрымаюць ключы ад сваіх нумароў. Дарэчы, гэта самае даступнае пражыванне для балельшчыкаў чэмпіянату свету - усяго 20 еўра за месца. Але ў пуцёўку ўваходзіць не толькі гэта.


У дні, калі праходзяць самыя рэйтынгавыя матчы, забраніраваных месцаў больш за ўсё. Акрамя хакейнага першынства, турысты жадаюць больш даведацца пра Беларусь. Дудуткі, Нясвіжскі і Мірскі замкі - прапаноў ад нацыянальнага тураператара вельмі шмат, попытам карыстаюцца індывідуальныя экскурсіі - 3 дзясяткі турыстаў ужо забраніравалі на іх месца.