Першыя каткі ў Мінску ўжо пачалі працу

3 декабря 2019
Надвор'е спрыяе пачатку зімовага сезона. Мабільны каток ля Палаца спорту прымае першых наведвальнікаў. У найбліжэйшы час пакатацца на каньках можна будзе і на адкрытых лядовых пляцоўках. У сталіцы  абсталёўваюць  дадатковыя месцы адпачынку. Пляцоўкі для катання на санках і  цюбінгах  з'яўляюцца ў кожным раёне горада. У першую чаргу там сочаць за тым, каб снежныя схілы былі бяспечнымі.

Для аматараў лыжных гонак у сталіцы працуе траса ў мікрараёне Вяснянка. Яшчэ адну дыстанцыю падрыхтуюць у Чыжоўцы.