Першыя вынікі турыстычнага сезона ў Беларусі

17 августа 2014

Украінскае ўзбярэжжа Чорнага мора - не самы лепшы варыянт у сённяшняй сітуацыі для адпачынку, па Расіі пракацілася цэлая хваля банкруцтваў тураператараў, у Еўропу ўсё яшчэ патрэбная шэнгенская віза, у Егіпце неспакойна, ледзь ці не адзіны бюджэтны варыянт - Турцыя.


Самы час яшчэ раз успомніць, што ў Беларусі ёсць усе прыродныя ўмовы, хай не для марскога, але не менш выдатнага адпачынку. А вось ці створаныя ўмовы бытавыя - пытанне пакуль спрэчнае. Нельга сказаць, што ў нас нічога не робіцца ў плане інфраструктуры, але працы тут дастаткова.


Асабліва гэта датычыцца рэгіёнаў. Безыніціятыўнасць, адсутнасць жадання, уменняў і ведаў мясцовых чыноўнікаў беларускі адпачынак часам даводзяць да абсурду. То купацца нельга, таму што ў ратавальніка мясцовага выхадны, то паесці няма дзе - у мясцовым выканкаме палічылі за непатрэбнае адчыняць гандлёвы пункт на пляжы.


У гэтым плане нам ёсць чаму павучыцца і ў суседзяў і некаторых нашых суайчыннікаў, у чым упэўніліся нашы карэспандэнты, праехаўшы па месцах адпачынку Беларусі, Польшчы і Літвы.


Расказвае Кацярына Шыбко (відэа).