Першыя вынікі саміту ААН па пытаннях клімату ў Нью-Ёрку

24 сентября 2014

Беларусь лічыць неабходным трывала ўвязаць кліматычныя дамоўленасці з сістэмай абавязальніцтваў у галіне ўстойлівага развіцця. Аб гэтым у Нью-Ёрку на саміце ААН заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.


На саміт па пытаннях клімату ў Нью-Ёрк з'ехаліся 125 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама тысячы журналістаў. Галоўная мэта - заахвоціць краіны ААН падпісаць у наступным годзе ў Парыжы новае Пагадненне аб клімаце. Яно павінна прыйсці на змену вядомаму Кіёцкаму пратаколу, які рэгулюе выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу. Як адзначыў прэм'ер Беларусі, наша краіна выконвае ўсе абавязальніцтвы.


Транснацыянальныя нафтавыя і газавыя кампаніі абвясцілі аб рашэнні аб'яднаць намаганні з урадамі і экалагічнымі арганізацыямі для скарачэння выкідаў метану - магутнага парніковага газу, які спадарожнічае вытворчасці нафты і газу. Для гэтага сёння створана Нафтагазавае партнёрства па метане, якое ўвайшло ў Кааліцыю па клімаце і чыстым паветры.