Першыя елачныя базары адкрыюцца 20 снежня

12 декабря 2019
Першыя елачныя базары адкрыюцца ў наступную пятніцу. 20 снежня, напярэдадні калядных і навагодніх свят, хвойныя дрэвы пачнуць прадаваць на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. На гэтым тыдні лясгасы Мінскай вобласці завяршаюць нарыхтоўку дрэў. У Мінску набыць елкі па дзяржаўным кошце можна будзе толькі ў двух пунктах: у Мінскім лясгасе па вуліцы Баграціёна і на ёлачным кірмашы на Прытыцкага. Кошт дрэва - ад 9 да 16 рублёў. У асартыменце таксама будуць дрэвы ў кадках і букеты з галінак хвойных дрэў.