Першыя елачныя кірмашы пачнуць працаваць у сталіцы і Мінскай вобласці 23 снежня

4 декабря 2013
Толькі ў Мінску набыць елку або хвою можна будзе больш чым у 200 месцах. Дарэчы, цэны ў параўнанні з мінулым годам выраслі нязначна.

Кошт навагодняга дрэва вышынёй да 2 метраў складзе 56 тысяч рублёў, ад 2 да 3 - крыху больш за 70 тысяч, 4-метровая лясная прыгажуня будзе каштаваць прыкладна 150 тысяч. А вось кошт елак-гігантаў вышынёй да 5 метраў складзе прыкладна 240 тысяч рублёў.

Акрамя ссечаных дрэў жыхары цэнтральнага рэгіёну змогуць набыць елкі і хвоі ў кадках і нават навагоднія букеты.