На змену анамальна цёплай зіме прыйдзе і даволі цёплы сакавік. У першыя яго дні слупкі тэрмометраў пакажуць тэмпературу, характэрную больш для красавіка. Але надвор'е будзе даволі няўстойлівым. У Мінску заўтра магчымы мокры снег, уначы 5 - 7 марозу, днём да 4 цяпла. У нядзелю ападкі амаль па ўсёй тэрыторыі сталіцы і вобласці. Ноччу каля 0, днём слупкі пакажуць да плюс 5 градусаў.
Першыя рабочыя дні вясны таксама будуць дажджлівымі - мокрага снегу варта чакаць і ў Мінску, і ў вобласці. А вось тэмпература паступова будзе паднімацца - начны мінус зменіцца на плюс.
Першыя дні вясны ў сталіцы будуць з мокрым снегам і дажджом
28 февраля 2020













