Першыя чатыры станцыі новай лініі сталічнага метро адкрыюць 3 ліпеня 2020 года

11 июня 2019

Зараз пракладваюць тунэль на "Вакзальнай". Гэта будзе першая станцыя мінскага метро з наземным вестыбюлем. Пакуль ідуць аддзелачныя работы – ужо ўзведзена платформа і службовыя памяшканні, а таксама ўсталяваныя ліфты для маламабільных людзей. Аддзелку памяшканняў усіх чатырох станцый скончаць да канца года. А вось у пачатку наступнага пусцяць пробны цягнік. Працягласць новай лініі метро - крыху больш за 17 кіламетраў.