Першыя вялікія ліпеньскія выхадныя будуць цёплымі, але дажджлівымі
30 июня 2017
У суботу ноччу і днём на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны ад 12 да 17, днём да плюс 26. У нядзелю - больш свежыя паветраныя масы з Балтыкі, таксама кароткачасовыя дажджы. У святочны дзень 3 Ліпеня у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу ад 9 да 15, днём да 24 цяпла.













