Першую ў Беларусі галерэю піраграфіі адкрылі ў Мінскай вобласці

23 февраля 2020
Вогненнае мастацтва. Першую ў Беларусі галерэю піраграфіі адкрылі ў Мінскай вобласці. Узоры на сувенірах, краявіды і нават партрэты паслядоўнікі такой тэхнікі выпальваюць на драўляным палатне. У экспазіцыйнай зале Жодзіна - пакуль вырабы аднаго майстра. Ігар Каперскі больш як 40 гадоў стварае карціны пры дапамозе агню. На экспазіцыі аўтар прадэманстраваў не толькі свае працы, але і прылады для выпальвання.

Экспазіцыі плануюць папоўніць працамі іншых майстроў. А зусім хутка побач адкрыюць і яшчэ адну галерэю  галаграфіі.