Першую партыю медыцынскіх масак-экранаў, надрукаваных на 3D-прынтары, даставілі ў гомельскія медустановы

8 апреля 2020
Сацыяльны праект разгарнулі валанцёры - студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Выраб адобраны для працы ў сістэме аховы здароўя. Кошт такога пластыкавага экрана - каля 3 рублёў. Але ў медустановы яны дастаўляюцца бясплатна. Распрацоўшчыкам з закупам сыравіны дапамагаюць спонсары.

Аляксандр Пабіяха, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ імя Ф. Скарыны: "Прынтару ўсё роўна што друкаваць насамрэч. Але галоўнае - час. На адну маску ў нас ідзе да трох гадзін".

Аляксей Зайцаў, каардынатар праекта па вытворчасці медыцынскіх масак:  "Таксама вось над гэтым праектам у такой ініцыятыўнай групе працуюць больш за 6 вытворцаў па Гомелі - у каго ёсць 3D-прынтар. Друкуюць па ўласнай ініцыятыве. І ўжо я збіраю маскі і дапамагаю іх развозіць". 

Зараз валанцёры рыхтуюць другую партыю 3D-масак-экранаў.