Першачарговая задача Беллёгпрама - забяспечыць медыцынскімі маскамі ўнутраны рынак

1 апреля 2020
Забяспечыць  медыцынскімі маскамі ўнутраны рынак. Такая сёння стаіць першачарговая задача перад  Беллёгпрамам. Пра гэта распавялі прадстаўнікі канцэрна ў прэс-цэнтры БелТА падчас чарговага пасяджэння сумеснага праекта з БІСД "Экспертнае асяроддзе" - "Лёгкая прамысловасць Беларусі: выклікі і рызыкі".  Частка прадпрыемстваў канцэрна  ўжо  перапрафілявана на выпуск масак. За суткі вырабляюць звыш 300 тысяч адзінак.