Іх прызванне - ратаваць людзей. Сёння першакурснікі ўніверсітэта МНС прынеслі прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Мерапрыемства праходзіла ў самым сэрцы сталіцы - на плошчы Дзяржаўнага флага.
Удзел у свяце прыняў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. Складаная і небяспечная прафесія, але высакародная і ганаровая. Быць ратавальнікам - не толькі мужчынскі шлях: сярод 166 першакурснікаў 15 дзяўчат.
Першакурснікі ўжо прайшлі першы этап падрыхтоўкі - гэта курс маладога байца. Зараз іх чакаюць 4 гады тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, перш чым яны ў якасці ўжо афіцэраў будуць несці службу ў падраздзяленнях па ўсёй краіне.













