Першакурснікі Акадэміі МУС сёння прынялі прысягу

25 августа 2017

Больш як 500 курсантаў прамовілі клятву на вернасць краіне і народу. Цырымонія, ужо паводле традыцыі, адбылася на плошчы Дзяржаўнага флага. У пачатку святочнага мерапрыемства ўрачыста вынеслі сцяг Акадэміі МУС.

У страі - будучыя афіцэры МУС, а таксама шэрагу камітэтаў: Следчага, Судовых экспертыз, дзяржкантролю і Пагранічнага. У ліку навабранцаў - і 15 дзяўчат. Нароўні з хлопцамі яны годна прайшлі жорсткі адбор.

Уладзімір Бачыла, начальнік Акадэміі МУС Беларусі: "Мы і далей будзем працягваць удасканальваць адукацыйны працэс, будзем удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу. Будзем адсочваць змяненні, якія адбываюцца ў злачынным асяроддзі і тыя новыя напрацоўкі, якія сёння выкарыстоўвае праваўжывальная практыка ў барацьбе са злачыннасцю".

Навучальны год у будучых праваахоўнікаў пачаўся на месяц раней, чым у іншых ВНУ. За гэты час яны паспелі прайсці так званы курс маладога байца, а таксама прывыкнуць да строгага распарадку дня.