Першакурснікам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа ўручылі прафсаюзныя білеты

29 сентября 2021
Першакурснікам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа ўручылі прафсаюзныя білеты. Іх атрымалі 630 навучэнцаў-пачаткоўцаў. А лідараў навучэнскіх груп - прафоргаў - ушаноўвалі ў выставачным цэнтры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яны пагутарылі з прадстаўнікамі адміністрацыі каледжа і спецыялістамі  гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Навучэнцаў азнаёмілі таксама з ініцыятывамі прафсаюзнага руху ў нашай краіне.