"Першакласнае свята" ў апошнія летнія выхадныя ў Батанічным садзе

27 августа 2018

Перад пачаткам навучальнага года для школьнікаў і тых, хто прыйдзе ў школу ўпершыню, арганізавалі навуковыя шоу і флешмобы. На газонах разгарнуліся лабірынты і зоны крэатыву, дзе можна было стварыць і адправіць аўтарскаю паштоўку.

Удзельнікі свята маглі азнаёміцца з экспазіцыямі асенніх кветак розных рэгіёнаў свету.