Першага камбайнера-тысячніка ўшаноўвалі ў Гродзенскім раёне

16 Ліпеня 2019

Масавая ўборка збожавых  пачалася ў Беларусі. У краіне ўжо з'явіўся і першы камбайнер-тысячнік. У Гродзенскім раёне сёння раніцай прама на полі прафсаюзы ўшаноўвалі механізатара ВК імя Крамко Андрэя Росеніка. У яго асабістай скарбонцы больш за тысячу тон збожжа і 200 тон рапсу. 

Андрэй Росенік, механізатар ВК імя В. І. Крамко Гродзенскага раёна: "У нашай гаспадарцы адводзіцца час перад уборкай падрыхтаваць тэхніку, запчасткі пастаўляюцца. Рамантуем,  ставімся добрасумленна да гэтага.  Усё на кантролі ў аграномаў, правяраецца вільготнасць, так што тут немагчыма сырое. Яны выбіраюць палі, правяраюць вільготнасць і ўсё, мы прыехалі, нам паказалі, мы працуем".

Усяго ж  Гродзенскай вобласці ўжо прыбрана 5 % ад усіх плошчаў зерневых. Сярэдняя ўраджайнасць складае амаль 40 цэнтнераў з гектара. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у краіне.


Папулярныя

Рэкамендуемыя