Першае ў новым годзе сонечнае зацьменне будуць сёння назіраць жыхары нашай планеты

6 января 2019

Праўда, яно будзе частковым. Месяц закрые сонечны дыск больш як на 60 працэнтаў. Па разліках астраномаў, гэты год падорыць яшчэ два зацьменні. У ліпені чакаецца поўнае сонечнае. Лепшымі для назірання стануць Чылі і цэнтральныя раёны Аргенціны. Кольцападобнае зацьменне чакаецца і ў снежні. А месячнае беларусы змогуць убачыць ужо 21 студзеня.