Першае цэнтралізаванае тэсціраванне прайшло

12 июня 2018

Сёння амаль 25 тысяч абітурыентаў здавалі беларускую мову. Вынікі будуць вядомыя праз два тыдні. Усе тэсты адпавядаюць школьнай праграме, іх распрацоўвалі спецыяльна створаныя рабочыя групы. Як адзначыў Васіль Жарко, ЦТ выключае ўсе маніпуляцыі з вынікамі: гэта пацвярджае і статыстыка апошніх сямі гадоў - ні аднаго выпадку карупцыі. Правядзенне выпрабаванняў кантралююць 160 працаўнікоў Камітэта дзяржкантролю.

Наступнае ЦТ - у чацвер: руская мова.