Першая зарадная станцыя для электрамабіляў у гіпермаркеце

8 ноября 2017

Першая зарадная станцыя для электрамабіляў у гіпермаркеце з'явілася на паркінгу сталічнага цэнтра "Е-сіці" на Дзянісаўскай. Зарадная станцыя выраблена ў Беларусі і падыходзіць для ўсіх тыпаў зялёных аўто. Сёння пры запуску прылады нашы карэспандэнты змаглі пераканацца ў яе эфектыўнай працы і пагутарыць з уласнікамі электракараў.

Падрабязнасці ў Ксеніі Лебедзевай. Зарадную станцыю на паркінгу сталічнага "Е-сіці" лёгка адшукаць. Прылада выглядае амаль як заправачная калонка, толькі з характэрным зялёным індыкатарам. Заправіцца можна кругласутачна і бясплатна. Рэгістрацыя не патрэбна. І перахаднік пры неабходнасці можна ўзяць у інфацэнтры.

Што важна, запраўляцца тут могуць адначасова адразу два электракары.

Экалагічны і эканамічны ў выкарыстанні зялёны транспарт сёння актыўна развіваецца ў свеце. Паводле ацэнак экспертаў, у Еўропе налічваецца каля мільёна электракараў і гібрыдаў, што падзараджаюцца. Па амерыканскіх дарогах ездзіць звыш 500 тысяч электрамабіляў, усё больш такіх аўто з'яўляецца і ў Азіі.

Зараз у краіне распрацоўваецца дзяржаўная праграма развіцця электрапрывадной тэхнікі з рознымі крыніцамі энергіі. Таму пашырэнне сеткі зарадных станцый для электратранспарту - не на апошнім месцы.

Пры гэтым гандлёвая сетка зацікаўлена ў супрацоўніцтве з кампаніяй "Беларуснафта", якая гатовая ўзяць на сябе функцыі нацыянальнага сеткавага аператара па зарадцы электрамабіляў. Тое, што тэхналогіі будучыні з кожным днём становяцца бліжэйшымі, у Еўраопце даказваюць на практыцы. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя