Першая ў Мінску беларускамоўная гімназія №4 святкуе чвэрць стагоддзя

11 февраля 2016

У гонар 25-годдзя вучні і выпускнікі падрыхтавалі канцэрт. Так яны прадэманстравалі ўсе тыя творчыя здольнасці, якія развіваюць на эстэтычных і музычных занятках. Дарэчы, пры чацвёртай гімназіі вучні з першага класа займаюцца ва ўзорным харэаграфічным ансамблі і спяваюць у хоры.

У Мінску сёння 5 беларускамоўных гімназій. У чацвёртай - вучацца амаль 900 дзяцей. Апроч англійскай, тут выкладаюць яшчэ 7 замежных моў. Акрамя таго, у гімназіі адкрыты цэнтр нацыянальнай культуры і этнаграфічны музей.