5-гадоваму дзіцяці аднавілі рытм сэрца. Першая такая аперацыя ў Беларусі

23 ноября 2017

Першая ў Беларусі аперацыя па аднаўленні рытму сэрца 5-гадоваму дзіцяці прайшла сёння ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Раней такія ўмяшанні праводзілі толькі для пацыентаў старэйшых за 15 гадоў. Новыя магчымасці дала аперацыйная, якую сёння адкрылі ў хірургічным цэнтры.

Па планах за першыя два дні тут пройдзе 5 аперацый - усе пад кантролем расійскіх калег, у якіх ёсць вопыт працы з такім абсталяваннем.