Першая служба ў новым храме Мікалая Цудатворца ў пасёлку Заходы Шклоўскага раёна

6 октября 2017

Першая служба прайшла ў новым храме Мікалая Цудатворца, пабудаваным у пасёлку Заходы Шклоўскага раёна. Правёў яе Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. На ўзвядзенне храма і званіцы на месцы, дзе калісьці ўжо была царква, спатрэбіліся тры гады. Будаўніцтва вялося на сродкі вернікаў і мецэнатаў. Новы храм стаў узорам драўлянага дойлідства і адным з самых высокіх у вобласці - амаль 30 метраў.

Упрыгажэннем храма сталі 8 званоў знакамітай майстэрні Ільі Драздзіхіна, а таксама новыя абразы, напісаныя ў Грэцыі на святой гары Афон і ў манастырах прападобных Сергія Раданежскага і Серафіма Сароўскага. У храм дастаўлены і мошчы Свяціцеля Мікалая.