Першая школа назіральнікаў за птушкамі адкрылася у Мінску

30 ноября 2015

У сталіцы адкрылася першая школа назіральнікаў за птушкамі або так званых бёрдвотчараў. На занятках аматары прыроды даследуюць больш за сто відаў птушак, якія сустракаюцца ў Беларусі, даведваюцца пра іх звычкі і вучацца распазнаваць спевы крылатых. Школа прапануе тэарэтычныя і практычныя заняткі ў выглядзе экскурсій. Арнітолагі-пачаткоўцы могуць назіраць за птушкамі ў іх звыклым асяроддзі.

Стаць студэнтам такой школы могуць усе ахвочыя. Курс навучання - тры месяцы.