Першы тыдзень Вялікадня - Светлы

3 мая 2021

Праваслаўны свет адзначае Вялікдзень. Славіць Хрыста вернікі будуць на працягу 40 дзён. Першы тыдзень - Светлы. Усе набажэнствы гэтым часам вядуцца па асаблівым чыне. У храмах расчынена насцеж царская брама як знак таго, што Хрыстос адкрыў людзям дарогу ў Царства Нябеснае. У Светлы тыдзень пасля набажэнстваў гучыць перазвон.