Першы тыдзень лета будзе дажджлівым і халаднаватым

1 июня 2020
Зусім не летняе надвор'е ў пачатку чэрвеня. Гэты тыдзень будзе дажджлівым і халаднаватым. Заўтра ў сталіцы і вобласці таксама пройдуць ападкі, суправаджаць іх будзе парывісты вецер. Пры гэтым тэмпература паветра не перавысіць 11 градусаў. Няўстойлівае надвор'е захаваецца і далей. Сіноптыкі прагназуюць дажджы і навальніцы. Аднак крыху пацяплее. 

У выхадныя будзе па-летняму цёпла - каля 23 градусаў вышэй за нуль.