Першы маштабны рыбны гандаль ля Палаца спорту

13 ноября 2015

У гэтыя выхадныя ў Мінску - першы маштабны рыбны гандаль. На пляцоўцы ля Палаца спорту 20 рыбгасаў прапануюць па зніжаных цэнах шырокі асартымент свежага карпа, таўсталобіка, шчупака. Акрамя жывой рыбы, можна будзе набыць марынаваную, вэнджаную і вяленую. Працаваць кірмаш будзе з 9 гадзін раніцы да 16. Напрыканцы лістапада рыбны марафон перамесціцца і ва ўсе раёны Мінска. А 21 і 22 лістапада рыбны кірмаш адбудзецца на пляцоўцы ля "Чыжоўка-Арэны". Буйны рыбны гандаль будзе праходзіць кожныя выхадныя да канца года.