Першы інтэрактыўны прыпынак з'явіўся ў Мінску

13 сентября 2019
Сталіца напярэдадні Дня горада працягвае атрымліваць сацыяльна значныя падарункі. На Нямізе сёння адкрыўся  першы інтэрактыўны прыпынак грамадскага транспарту. Па словах распрацоўшчыкаў, новы фармат поўнасцю актуалізаваны пад патрэбнасці жыхара мегаполіса. На адной пляцоўцы банкамат і інфакіёск, магчымасць набыць каву і снекі, а таксама аператыўна атрымаць патрэбную інфармацыю або зарадзіць гаджэты. У перспектыве такіх аб'ектаў у Мінску будзе каля сотні.