Першая генеральная рэпетыцыя парада

23 июня 2018

Мінск у чаканні генеральнай рэпетыцыі парада войскаў Мінскага гарнізона, прысвечанага Дню Незалежнасці Беларусі. Сёння ў 11 вечара адбудзецца першы маштабны прагон. У поўным складзе. Парадныя разлікі ўжо занялі свае месцы. Калона расцягнулася на некалькі кіламетраў. Да запуску рухавікоў засталося без малога 2 гадзіны. Усяго будуць 2 генпрагоны. Наступны адбудзецца ў чацвер - увечары 28 чэрвеня. Кульмінацыя і заключны марш-кідок - раніцай 3 ліпеня. У Дзень Незалежнасці. Прама зараз ля стэлы "Мінск - горад-герой" знаходзіцца наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў. У яго даведаемся - ці ўсё падрыхтавана да рэпетыцыі? (прамое ўключэнне).

Добры вечар! Нягледзячы на тое, што да рэпетыцыі застаецца ледзь менш як 2 гадзіны, калона ў поўным складзе знаходзіцца ля стэлы "Мінск - горад-герой".

Шматлікія мінчане і госці сталіцы з непадробнай цікавасцю назіралі ўезд тэхнікі ў горад. Танкі, бронеаўтамабілі, зенітныя ракетныя комплексы, сістэмы залпавага агню - у парадзе будзе прымаць удзел тая тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні ў Беларусі. На час праходжання калоны на вуліцах і праспектах горада быў абмежаваны рух транспарту, частка вуліц у раёне стэлы перакрытыя і зараз. Як і 3 ліпеня, у генеральнай рэпетыцыі прымуць удзел 250 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 23-х парадных разлікаў. Агульная працягласць механізаванай калоны складзе каля 3 км. Паводле традыцыі, на чале механізаванай калоны пройдзе савецкі танк Т-34-85. Усё гэта можна будзе ўбачыць і сёння. Ад сябе дадам: генеральная рэпетыцыя пройдзе позна ўвечары і будзе адрознівацца ад парада. Ваенная тэхніка пры начным асвятленні глядзіцца па-асабліваму эфектна.

Варта адзначыць, што шматлікае да свята 3 ліпеня будзе ўпершыню. Мяркуйце самі! Першы раз на парадзе будзе прадстаўленая беспілотная тэхніка, распрацаваная ў нашай краіне. Дарэчы, усяго ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 4 000 вайскоўцаў - 19 пешых калон, сярод якіх і прадстаўнікі Узброеных сіл Расіі. Упершыню плануецца ўдзел параднага разліку вайскоўцаў Народна-вызваленчай арміі Кітая. Таксама ўпершыню ў страі пройдуць прадстаўніцы прыгожага полу - жанчыны-вайскоўцы злучэнняў і воінскіх часцей беларускай арміі і зводны разлік кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх карпусоў.

Прамую трансляцыю 3 ліпеня будзе весці Белтэлерадыёкампанія. І вось яшчэ адна навінка - упершыню вялікае свята ў Мінску мы пакажам у фармаце Full HD. Так што, як гавораць аператары і рэжысёры, малюначак будзе звінець.

Літаральна праз 2 гадзіны ў Мінску пачнецца генеральная рэпетыцыя парада войскаў Мінскага гарнізона.