Першы электронны кірмаш вакансій завяршыўся ў Мінску

20 декабря 2018

На анлайн-сувязь з суіскальнікамі на працягу трох дзён выходзілі пяць буйных сталічных кампаній, усяго яны прапанавалі больш як пяцьсот вакансій рознага профілю. Азнаёміцца з імі можна было на спецыяльным партале, там жа праз форму зваротнай сувязі атрымаць прафесійную кансультацыю або задаць свае пытанні. Першы кірмаш вакансій прайшоў у тэставым рэжыме. У будучыні шукаць працу ў такім віртуальным фармаце змогуць і жыхары іншых гарадоў.

Дарэчы, такую форму працы з суіскальнікамі выкарыстоўваюць у іншых еўрапейскіх краінах. Сярод іх Малдова, Швецыя, Германія.