Першая дзіцячая паліклініка Брэста адзначыла наваселле

24 июля 2014

Доўгачаканае наваселле адзначыла першая дзіцячая паліклініка Брэста. Амаль 30 гадоў яна тулілася па розных адрасах. Сёння для самых маленькіх жыхароў горада гатовы новы шасціпавярховы будынак з сучасным абсталяваннем. Лабараторыя дазваляе атрымліваць вынікі аналізу за 40 секунд. Высокадакладны эндаскоп - пакуль адзіны ў горадзе па сваіх магчымасцях - для дыягностыкі кішачных захворванняў. Рэнтгенапарат з лічбавай сістэмай кіравання, які дазваляе захоўваць у архіве здымкі да 100 гадоў. Паліклініка можа прыняць да 28 тысяч пацыентаў. Графік працы ўрачоў разлічаны на 600 наведванняў за адну змену.