Пярцоў: Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры інфармацыйнай гібрыднай вайны

17 февраля 2022

Беларусь знаходзіцца ў самым эпіцэнтры інфармацыйнай гібрыднай вайны, заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. Паводле яго слоў, на перадавой гэтай інфармацыйнай войны знаходзяцца журналісты. А напярэдадні рэферэндуму гэта супрацьборства ўзрасло, бо былі вылучаны грошы. Таксама міністр інфармацыі падкрэсліў, што гэта відаць па прасоўванні дэструктыўнага кантэнту, па прасоўванні хлусні на ўсіх лічбавых платформах. Нагадаем, сёння прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках работы галіны за мінулы год. 

Задачы СМІ на найбліжэйшую перспектыву

Таксама міністр інфармацыі агучыў задачы, якія стаяць перад галіной на найбліжэйшую перспектыву. Паводле яго слоў, першачарговая мэта - гэта найглыбокі аўдыт і трансфармацыя СМІ ў духу тых выклікаў, якія сёння ставіць лічбавая эпоха.