Перспектыўныя пункты росту эканомікі цэнтральнага рэгіёна

20 января 2020


Мадэрнізацыя транспарту, падтрымка адсталых раёнаў і актывізацыя прамысловасці. На такія пункты росту эканомікі цэнтральны рэгіён зробіць акцэнт у новай праграме развіцця на найбліжэйшую пяцігодку. 

Над аб’ёмным дакументам працуе кіраўніцтва. Усе 22 раёны Мінскай вобласці павінны заставацца камфортнымі для пражывання з развітой транспартнай інфраструктурай. Адна з самых важных задач на бліжэйшыя гады - павышэнне узроўню даходаў насельніцтва і стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў. У праграме таксама будуць закладзены індыкатары, па якіх можна ацаніць тэмпы росту эканомікі рэгіёна.

У новай праграме развіцця рэгіёна на пяцігодку  прадугледжаны тэрытарыяльны падзел з улікам пераваг канкрэтнага раёна. Так, на тэрыторыях, якія не вельмі спрыяльныя для сельскай гаспадаркі, стаўка будзе на турыстычны патэнцыял.