Перспектыўныя сацыяльныя праекты выбралі ў сталіцы на Social weekend

26 декабря 2018

Перспектыўныя сацыяльныя праекты выбралі ў сталіцы. Конкурс Social Weekend дванаццаты раз аб'яднаў карысныя ідэі ў розных сферах. Ад спартыўных квестаў да інавацыйных спосабаў дапамогі. Свае ідэі ўдзельнікі дэманструюць у фармаце прэзентацыі. Іх ацэньваюць бізнесмены, журналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Пераможцы атрымаюць фінансавую дапамогу на развіццё ініцыятыў. Сёлета Гран-пры конкурсу - у праекта "Фры мова". Ён развівае новыя спосабы камунікацыі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Удзельнікі конкурсу на працягу некалькіх месяцаў наведваюць адукацыйныя семінары і прэзентацыі. Сёлета ў фінале спаборнічалі сямнаццаць карысных ініцыятыў.