Перспектыўныя распрацоўкі ад маладых вучоных знойдуць падтрымку ў навукова-вытворчых кластарах сталіцы

12 декабря 2019
Лепшыя і перспектыўныя распрацоўкі ад маладых вучоных і інтэлектуалаў Беларусі знойдуць падтрымку ў навукова-вытворчых  кластарах сталіцы. Як расказалі на кірмашы інавацыйных ідэй, Smart patent, які праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы, сярод інструментаў падтрымкі стартапаў - інавацыйны фонд сталічнай мэрыі. З чатырох дзясяткаў экспанентаў, напрыклад, робат-няня для шматдзетных сем'яў. Свой патэнцыял на форуме анансаваў і кітайска-беларускі цэнтр  камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў. Новы будынак сёлета пабудавалі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Дарэчы, сам новы аб'ект "Вялікага каменя" плануюць адкрыць у сярэдзіне мая наступнага года. Акурат да дня нараджэння кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.