Перспектыўныя распрацоўкі Акадэміі навук абмеркавалі на нарадзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

7 декабря 2017

Як прыцягнуць маладых спецыялістаў у навуку і перспектыўныя распрацоўкі Акадэміі навук Беларусі сёння абмеркавалі на вялікай нарадзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. У тым ліку гаварылі і аб стажыроўках за мяжой. Нагадаю, Міністэрства адукацыі Беларусі супрацоўнічае са шматлікімі еўрапейскімі ВНУ. Таму сёння ў беларускіх навукоўцаў ёсць магчымасць удзельнічаць у сумесных міжнародных даследаваннях.

Марат Жылінскі, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:

"У адрозненне ад масцітых навукоўцаў, моладзь вядомая сваёй рызыкоўнасцю. І ў гэтым рухавік таго, што сёння ў нас большасць распрацовак вельмі такіх крэатыўных, яны менавіта рухаюцца моладздю. Гэта і акцыі, якія робіць БРСМ "100 ідэй для Беларусі", гэта і НАН, і мы, Акадэмія кіравання, ад гэтага не адстаем".

Пасяджэнне стала часткай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў да другога з'езду навукоўцаў Беларусі.