Перспектыўныя ідэі для сталіцы

17 февраля 2017

Форум маладых вучоных сёння аб'яднаў інаватараў, якія займаюцца навуковай дзейнасцю ў школах, ВНУ і на прадпрыемствах. Падчас майстар-класаў удзельнікі атрымалі парады па камерцыялізацыі ідэі і пошуку інвестараў. Лепшыя распрацоўкі - мабільныя дадаткі, робаты, 3Д-прынтар, проціпажарныя і абаронныя сістэмы - прадэманстраваны на кірмашы праектаў. Сёлета іх плануецца рэалізаваць.

Пытанні падтрымкі прыватных навуковых ініцыятыў і сферы іх прымянення ўдзельнікі абмеркавалі падчас "Адкрытага дыялогу" з кіраўніцтвам горада, прадстаўнікамі Акадэміі навук і рэзідэнтамі Мінскага тэхнапарка.