Перыёдыка са шрыфтам Брайля

12 декабря 2016

У Беларусі могуць пачаць выдаваць перыёдыку са шрыфтам Брайля для людзей са слабым зрокам. Гэту ініцыятыву гатовыя падтрымаць у Міністэрстве інфармацыі нашай краіны. Такая заява сёння прагучала ў сталічным Доме прэсы на вялікім форуме. Яго галоўная тэма - безбар'ернае асяроддзе для людзей з інваліднасцю. Медыцынская дапамога, рэабілітацыя і элементарныя бытавыя праблемы - эксперты абмеркавалі, што яшчэ можна зрабіць у нашай краіне для камфортнага жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі.