Беларускі музей народнай архітэктуры i побыту напоўнiўся пералівамі царкоўных званоў. Свята - своеасаблівае спаборнiцтва лепшых званароў Беларусі і адначасова магчымасць кожнаму жадаючаму паспрабаваць сябе ў гэтай ролі. Наталля Бардзілоўская таксама пачула "Строчыцкія перазвоны".
Сёлета яны не толькі музіцырвалі. Званары праводзілі прафілактыку беларусаў ад кавіднай пагрозы - ачышчалі паветра ад вірусаў і іншых нягод. Гэта не жарт і не міф: яшчэ ў 80-я савецкая медыцына канстатавала - пад уздзеяннем гукавых звонавых хваль нават самыя моцныя бацылы не выжываюць!
Яшчэ да навуковага прызнання сілу звона сцвярджала царква. Мець сваю званіцу было найвялікшым гонарам для любога праваслаўнага храма. А статус званара лічыўся не менш ганаровым, чым святарскі! Звон напаўняў любое набажэнства асаблівай атмасферай. Праганяў нячыстую сілу. Суцішаў фізічны і душэўны боль.
"Строчыцкія перазвоны - 2020" пачаліся з малебну ў гонар Паўліна Міласцівага, апекуна звону. Служба - у 200-гадовым будынку ўніяцкай каплицы з вёскі Каралеўцы. Тут жа - выстава званоў з калекцыі музея.
Самы легендарны і паважаны звон са строчыцкіх музейных фондаў: яго нізкія, грунтоўныя ноты гучаць пад адкрытым небам з 1802 года - звон равеснік каплічкі з Каралеўцаў. У 90-х мінулага стагоддзя мог быць вывезены за мяжу, але беларускія мытнікі своечасова папярэдзілі кантрабанду і рарытэт вярнуўся да свайго першапачатковага прызначэння.
Званам за 4 тысячы гадоў. Але душэўныя пералівы здольны перадаць і цымбалы, малодшы па ўзросце інструмент. Удзельнікі ансамбля "Залатая струна" Мінскага музычнага каледжа суправаджаюць званарскі фэст з першага дня яго існавання.
Званарскую тэму на музейных маршрутах па-свойму падтрымліваюць на працягу года. Кожныя выхадныя па вуліцах старажытнай вёскі курсіруюць фурманы на сваіх музычных калясніцах.
Званочкі-бразготкі пад дугой тройкі коней ці на брычцы - старадаўняя класіка, якая натхняла на творчасць мастакоў і паэтаў. А сёння на свяце званароў у Строчыцах агучыць-пачуць вясёлы пераліў даюць магчымасць кожнаму!













