Пераразлік працоўных пенсій павінен адбывацца не радзей чым адзін раз за год

2 января 2016

Пераразлік працоўных пенсій з-за росту сярэдняй заработнай платы павінен адбывацца не радзей чым адзін раз за год. Такі ўказ аб пытаннях сацыяльнага забеспячэння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Таксама дакумент прадугледжвае плаўнае павышэнне мінімальнага стажу, неабходнага для атрымання пенсіі. З гэтага года ён будзе складаць 15 з паловай гадоў. З 2017-га стаж працы будзе павялічвацца на 6 месяцаў штогод да дасягнення 20-ці гадоў.