Пераразлік працоўных пенсій будзе зроблены ў бягучым годзе

21 сентября 2017

Рашэнне аб тэрмінах і памерах павышэння пакуль не прынята. Як заявіў намеснік міністра працы і сацабароны Валерый Кавалькоў, працоўныя пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэдняй зарплаты не менш як адзін разу на год у межах сродкаў бюджэту фонду сацабароны насельніцтва. Іх пераразлік робіцца на падставе ўказаў Прэзідэнта. Нагадаем, з 1 жніўня ў Беларусі выраслі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі.