Пераарыентавацца на беларускія курорты – пра гэта ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры"

22 марта 2020
На фоне сітуацыі з каранавірусам беларускі рынак турыстычных паслуг перажывае не лепшыя часы. Эксперты ў гэтай сферы сыходзяцца ў меркаванні - аб'ектам прыйдзецца пераарыентавацца на ўнутраны рынак. У гэтай сувязі адпачынак у беларускіх санаторыях і аграсядзібах будзе карыстацца асаблівай папулярнасцю. 
Чым жыве беларускі турызм напярэдадні адкрыцця новага сезона? Распавядзём сёння ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".