З першых дзён зімы Дзяржаўтаінспекцыя анансавала рэйды па зімовых шынах. Ужо сёння гэты атрыбут стаў для аўтамабільнага руху абавязковым. Такое патрабаванне па законе дзейнічае з 1 снежня па 1 сакавіка. Але, як адзначылі ў ДАІ, галоўнае для іх не караць вадзіцеляў, а прафілактыка магчымага росту ДТЗ у патэнцыяльна небяспечны перыяд. Гэты тыдзень, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, будзе не самы просты - чакаюцца маразы і снегапады.
Ганна Банадык, старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі: "У сваю чаргу зімовыя шыны зроблены з мяккай гумы і забяспечваюць больш добрае счапленне з дарогай. Але неабходна і самім вадзіцелям перабудавацца на больш бяспечны зімовы стыль кіравання".
Адказнасць за язду на летняй гуме
У ДАІ звяртаюць увагу, што з 1 снежня па 1 сакавіка за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімовымі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Гэта можа быць папярэджанне або штраф да паловы базавай велічыні.













