Перанос рабочых дзён у 2019 годзе

17 декабря 2018

Сёння стала вядома, што ўрад прыняў рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2019.

Такім чынам, паводле звестак, ужо апублікаваных на сайце Савета Міністраў, 2 студзеня выхаднога не будзе. Затое ў маі нас чакаюць пяць дзён адпачынку - 5, 6, 7, 8, 9 мая. 4, 10, 11 мая будзем працаваць.

Таксама доўгія выхадныя ў нас у лістападзе. З 7 па 10 лістапада, а за пятніцу адробім у суботу, 16 лістапада.