Дождж, сонца, завея - такое пераменлівае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі з прыходам зімы. Але, не гледзячы на аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, пакуль сур'ёзных наступстваў непагадзі ў краіне не зарэгістравана. Самалёты працягваюць выконваць рэйсы ў штатным рэжыме, усплёску аварый на дарогах не назіраецца. Аднак ратавальнікі, дарожная міліцыя папярэджваюць вадзіцеляў аб магчымым рэзкім пагаршэнні ўмоў надвор'я. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.
Сёння сіноптыкі абяцаюць кароткачасовы і мокры снег, месцамі завея, магчымы парывы ветру да 20 метраў за секунду. Слупок тэрмометра апусціцца да 2 градусаў марозу, а на паўднёвым захадзе Беларусі - да 4. Працягвае дзейнічаць аранжавы ўзровень небяспекі.














