Пераменлівае надвор'е будзе ў Мінску і вобласці на гэтым тыдні

18 марта 2019

Да плюс 8, дажджліва і ветрана. Пераменлівае надвор'е будзе ў Мінску і вобласці на гэтым тыдні. 

Пад уплывам атмасферных франтоў заўтра ноччу і днём на большай частцы рэгіёна пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Раніцай магчымы слабы туман. Днём ад 5 да 9 градусаў цяпла, уначы ад нуля да 4, парывісты вецер.

Такое няўстойлівае надвор'е захаваецца і на выхадных. Тэмпературны фон будзе вагацца ў межах ад мінус 3 да плюс 4 градусаў ноччу і да плюс 9 у дзённыя гадзіны.